Каб жыла культура продкаў: беларускія народныя святы, абрады, традыцыі
Сёння актуальна далучаць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, паглыблена знаёміць іх з родным краем, беларускiмi традыцыямi, фальклорам праз народныя святы і абрады. Гэта спрыяе разнабаковаму выхаванню дзяцей – фармiруецца свабодная духоўная і творчая асоба.
19 жніўня ў бібліятэцы сямейнага чытання прайшла этнаграфічная гадзіна: “Каб жыла культура продкаў: беларускія народныя святы, абрады, традыцыі”.
Дзеці даведаліся, як святкавалі нашы продкі найбольш значныя ў іх жыцці каляндарныя і сямейна-бытавыя святы.
Увесь год нашы продкі жылі клопатамі аб зямлі і ўраджаі. Склалася цэлая сістэма свят, абрадаў, гульняў, ігрышчаў, што замацаваліся ў быце і зрабіліся пэўнымі арыенцірамі пры выкананні сельскагаспадарчых работ і пад час адпачынку ў гадавым коле. Прысутныя пазнаеміліся з летнімі (Купалле, Дажынкі), восеньскімі (Багач, Дзяды), і іншымі каляндарнымі святамі, звязанымі з імі абрадамі, успаміналі народныя прымаўкі, адгадвалі загадкі.
Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава.
Назіраннi за дзецьмі сведчаць пра тое, што хлопчыкi i дзяўчынкi па-рознаму адносяцца да народных святаў i абрадаў. Хлопчыкаў прываблiваюць гульнi, гульнi-спаборнiцтвы. Дзяўчынак – магчымасць падрыхтаваць касцюм, прыгожа апрануцца.