Кіно і Кніга — два мастацтва 🎬🎥📚

Сёння спаўняецца 100 гадоў беларускаму кіно.

Штогод 17 снежня ў нашай краіне адзначаецца Дзень беларускага кіно.

Гэтае свята было зацверджана ў 1994 годзе ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Дата для яго была абраная не выпадкова. Менавіта ў гэты дзень — 17 снежня — у 1924 годзе Савет народных Камісараў выдаў пастанову «Аб кінавытворчасці ў БССР». Тады ж пры Наркамасветы было створана Дзяржаўнае ўпраўленне па справах кінематаграфіі і фатаграфіі «Белдзяржкіно». У 1925 годзе ў Мінску была абсталявана кіналабараторыя для выпуску кінахронікі. Мастацкія карціны спачатку здымалі на базе кінастудый Масквы. У 1928 годзе была адкрыта кінастудыя «Савецкая Беларусь», якая з-за адсутнасці ўласнай тэхнічнай базы працавала ў Ленінградзе. У Мінск яна пераехала толькі ў 1939 годзе. У 1946 годзе кінастудыя была пераіменавана ў «Беларусьфільм», а ў 1996 годзе атрымала назву Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм».
Асаблівае месца ў творчасці Кінастудыі займаюць фільмы пра Вялікую Айчынную вайну і карціны для дзяцей. Далёка за межамі Беларусі вядомыя такія фільмы для юных гледачоў як: «Прыгоды Бураціна» і «Пра Чырвоную Шапачку», «Казка пра Зорнага хлопчыка», » Пітэр Пэн»,
Сёння Беларусь можа па праве ганарыцца гісторыяй айчыннага кінематографа. Сучасныя беларускія дзеячы кіно імкнуцца не адставаць ад сваіх папярэднікаў. Рэгулярна з’яўляюцца новыя імёны, выходзяць у пракат фільмы, якія з поспехам удзельнічаюць у міжнародных кінафестывалях і атрымліваюць узнагароды прэстыжных кінафорумаў. Немалую ролю ва ўмацаванні станоўчага вобразу беларускага кіно на міжнароднай арэне адыгрывае таксама правядзенне Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад», у якім з кожным годам збірае ўсё большую колькасць удзельнікаў і гледачоў.

З нагоды 100-гадовага юбілею Беларускага кінематографа ў нашай бібліятэцы сёння на працягу дня ладзіўся літаратурны кіназал, дзе кожны жадаючы змог правесці свой вольны час за цікавымі і любімымі многімі пакаленнямі экранізацыямі твораў розных жанраў.

Поделиться ссылкой:

Администратор

Поделиться

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.