#Кнігізфонду : «Вайна — трагедыя і памяць народа : расказваюць сведкі падзей. Зборнік дыялектных тэкстаў».

Усё больш далёкай гісторыяй становіцца Вялікая Айчынная вайна. Нажаль, з кожным годам усё менш застаецца побач з намі ветэранаў, жывых сведкаў той вайны. Але падзеі ваеннага часу не забудуцца ніколі — яны будуць жыць ва ўспамінах … у нашых успамінах, дзякуючы кнігам кшталту той, з якой мы вас хочам пазнаёміць.

Вайна — трагедыя і памяць народа : расказваюць сведкі падзей : зб. дыялект. тэкстаў / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа ; уклад.: В.М. Курцова, Л.П. Кунцэвіч, Т.М. Трухан : навук. рэд. В.М.Курцова . — Мінск : Беларуская навука, 2023 . — 519 с.

Змест гэтай кнігі складаюць тэксты-успаміны, у якіх аднаўляецца мінулае. Мінулае, звязанае з Вялікай Айчыннай вайной. У кнігу ўвайшлі ўспаміны сведкаў падзей, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў 1941–1944 гадах і адразу пасля яе вызвалення, а таксама за межамі рэспублікі, але не на лініі фронту. Гэта гісторыі людзей, лёс якіх балюча параніла вайна. Кожны іх успамін аб перажытым нельга ўспрымаць без суперажывання, слёз роспачы і абуранасці… Немагчыма і таму, што большасць аўтараў-апавядальнікаў у гады вайны былі яшчэ дзецьмі.

Кніга выклікае пранікнёныя пачуцці яшчэ і таму, што ўспаміны ў ёй запісаны з захаваннем дыялектычнага маўлення людзей з розных куточкаў нашай Радзімы. Так гаварылі нашы прапабулі…

 

 

Поделиться ссылкой:

Администратор

Поделиться

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.