Колеры маёй краіны

Белая Русь мая! Чыстая ты мая! Родная ты мая!
Белыя гоні бульбы, белые косы дзяўчат.
Воблакаў белых над Бугам вечны парад!
Белых грыбоў кашолкі, белыя плечы бяроз.
Белыя россыпы золкіх чыстых світальных рос…

Радзіма для кожнага чалавека — гэта не толькі тое месца, адкуль бярэ пачатак яго род, але і тое, што было да нас:  гісторыя, культура, традыцыі. Радзіма — гэта і тое, што ёсць сёння: нашы вёскі і гарады, рэкі і азёры. Радзіма – гэта наша цяперашняе і будучае. Наша з вамі Радзіма носіць цудоўнае імяБеларусь, Белая Русь, Сінявокая… 

Сёння ў нашай бібліятэцы прайшоў патрыятычны ўрок “Колеры маёй краіны.”

Нашы юныя сябры даведаліся, што, як дрэва не можа жыць без каранёў, так і народ не можа існаваць без сваёй гісторыі, культуры, сваіх сімвалаў памяці. Чалавек можа жыць шчасліва і багата толькі ў міры, калі няма вайны. Гісторыю нельга перапісаць, перайначыць, гэта наша памяць, яе павінен ведаць кожны беларус, бо чалавек без памяці – нішто. Наша гісторыя — у кнігах, у фільмах, у сэрцах… А яшчэ – ў колерах нашых сімвалаў.

Падчас урока дзеці паразважалі, якія колеры мае наша краіна. Гэта і чырвоны (колер Перамогі), і зялёны (колер прыроды), і блакітны (колер рэк і азёр, а яшчэ — васількоў), жоўты (колер рапсу і адуванчыкаў), і чорны (колер мінулай вайны), і белы (колер буслоў)… Знайшлі сцяг Рэспублікі Беларусь сярод іншых сцягаў, а таксама склалі пазл «Беларусь» і выказалі свае ўяўленні, на што падобны абрыс нашай краіны. Для адных — на воблака, другія разгледзелі зубра, іншыя — кляновы лісток…

На карце вялікага свету яна як кляновы лісток,
Песня гарачага лета, крынічнай вады глыток.
Мяжуе з Польшчай, Украінай, Расіяй, Латвіяй, Літвой
Твой родны край, твая Айчына, жыццё тваё і гонар твой.
I ты яе запомні імя, як неба, сонца і зару.
Твая зямля, твая Радзіма названа светла: Беларусь!

Сябры, наша краіна вельмі прыгожая! Любіце яе і шануйце ! Мы жадаем вам вырасці дастойнымі людзьмі, любіць і берагчы свой родны куток – Беларусь. Мы спадзяемся, што ў вас гэта абавязкова атрымаецца!

 

Поделиться ссылкой:

Администратор

Поделиться

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.