Краязнаўчае падарожжа па Навагрудчыне
Сёння з мэтай садзейнічання вывучэнню гісторыі Навагрудчыны, азнаямлення з культурнай спадчынай нашага раёна і развіцця пазнавальнага інтарэса падлеткаў мы наведалі Навагрудскі дзяржаўны каледж.
У рамках сумеснага праекта «Бібліякомпас»📚🧭 мы запрасілі навучэнцаў каледжа ў інтэрактыўнае краязнаўчае падарожжа па Навагрудчыне.
Юнакі і дзяўчаты 🧑🏻👩🏻🦰 — удзельнікі сустрэчы — прыехалі на вучобу📚 ў наш горад з розных куточкаў Беларусі. Таму ім асабліва цікава было адкрыць для сябе дагэтуль невядомы легендарны Навагрудак, горад, у якім будуць вучыцца💼📉📊 а, магчыма, і застануцца працаваць👷🏻♂️👩🏻🍳. Нашы новыя сябры з цікавасцю ўдзельнічалі ў конкурсах, выконвалі інтэрактыўныя заданні, пазнаёміліся з выдатнымі дзеячамі і знакамітымі падзеямі, завочна пабывалі на замку і ўпэўніліся, што Навагрудак па праву можна лічыць адным з самых знакавых гарадоў Беларусі.
Вядома, за адведзены для мерапрыемства час мы не паспелі пахваліцца ўсімі навагрудскімі цікавосткамі 🤷🏻♀️, але наперадзе ў нас яшчэ не адна сустрэча. Спадзяемся, што маладым людзям спадабаецца наш горад і ўзнікне жаданне даведацца пра яго як мага больш.👍🏻