Нам жыць і помніць!

Заўтра, 9 мая, наша краіна адзначыць Дзень Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

 

Вайна стала цяжкім, трагічным выпрабаваннем для нашай Радзімы. Фашысцкая Германія ўяўляла смяротную пагрозу не толькі для ўсіх народаў нашай краіны, але і для ўсяго чалавецтва. Гітлераўцы планавалі заняволіць і фізічна вынішчыць мільёны людзей. У першую чаргу меркавалася ліквідаваць славянскія народы — рускіх, украінцаў, беларусаў. А разам з народам зруйнаваць нашы гарады і вёскі, спаласаваць танкамі нашы ўраджайныя нівы…

Тыя, хто ваяваў на фронце, аддавалі ўсе свае сілы для дасягнення перамогі над ворагам.

Памяць пра вайну — гэта наша сумленне, наша гісторыя, якая пісалася крывёю. Нельга без болю ўспамінаць пра зверствы фашыстаў, якія замучылі, расстралялі, задушылі ў газавых камерах мільёны людзей. Памяць аб тых, хто цаною свайго жыцця здабыў нам перамогу, патрэбна і цяперашняму, і будучым пакаленням як яркі прыклад самаахвярнага служэння народа сваёй Айчыне.

Сёння ў нашай бібліятэцы арганізавана гістарычна-патрыятычная студыя «Нам жыць і помніць». Нашы юныя чытачы яшчэ раз ўпэўніліся, якой цяжкай цаною была здабыта Вялікая Перамога. Пачулі пра Вялікі подзвіг беларускага народа у гады Вялікай Айчыннай вайны. Успомнілі, што разам з дарослымі ў партызанскіх атрадах, у варожым падполлі змагаліся юныя героі. Многія школьнікі занялі працоўныя месцы бацькоў, якія пайшлі на фронт, даглядалі параненых у шпіталях, працавалі на калгасных палях.

З часу вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прйшло ўжо 80 гадоў. З кожным годам становіцца менш ветэранаў, удоў, ды і тых, хто ў тую страшную пару былі проста падлеткамі і дзецьмі. Але колькі б часу не прайшло, НАМ ТРЭБА ЖЫЦЬ І ПОМНІЦЬ падзеі таго страшнага часу. Бо ні адной краіне свету, на працягу іх гісторый, не ўдалося перажыць усяго таго, што перажыў наш народ.

Поделиться ссылкой:

Администратор

Поделиться

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.