Любі і чытай СВАЁ 💗📗📕

Сёння, 21 лютага, адзначаецца Дзень роднай мовы. 

На працягу дня наведвальнікі дарослага абанемента нашай бібліятэкі маюць магчымасць акунуцца ў цудоўны свет беларускай прозы і паэзіі, а таксама прыняць удзел у святочным марафоне «Любі і чытай СВАЁ» — падзяліцца сваімі ўражаннямі ад прачытаных кніг на роднай мове і параіць іх іншым чытачам.

На кніжнай выставе прадстаўлены творы беларускіх класікаў і сучасных аўтараў. Сваім чытачам мы прапануем расказаць пра свайго любімага пісьменніка альбо твор на беларускай мове.  Па выніках апытання затым мы паспрабуем скласці «рэйтынг» самых папулярных у чытачоў Навагрудскай бібліятэкі сямейнага чытання беларускіх пісьменнікаў і іх твораў.

Усе, хто наведвае нашу бібліятэку сёння, атрымлівае ў падарунак кніжную закладку. 

 

Поделиться ссылкой:

Администратор

Поделиться

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.