Мама — наша свята на зямлі 🌸🌸🌸

14 кастрычніка пачынаецца Тыдзень бацькоўскай любові. А сёння, бадай, самае пяшчотнае свята восеніДзень маці. На працягу ўсяго жыцця ў кожнага чалавека самыя цёплыя пачуцці, светлыя і незабыўныя ўспаміны звязаны з вобразам мамы. Яна дае першыя ўрокі маральнасці, духоўнасці, дабрыні і памяркоўнасці.

Сённяшні дзень у нашай бібліятэцы быў прысвечаны самым любімым і дарагім, самым добрым і пяшчотным, самым клапатлівым і адзіным — нашым мамам, мамачкам, мамулечкам, матулям! 

Мамачцы мілай — мае віншаванні!  Самыя цёплыя словы сваім мамам выказвалі нашы юныя чытачы на старонках адкрытак, зробленых сваімі рукамі. А яшчэ прымалі ўдзел у акцыі «50 прычын сказаць ДЗЯКУЙ маме»💖💖💖

 

Поделиться ссылкой:

Администратор

Поделиться

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.