Мая рана. Мой боль. Мая памяць… ХАТЫНЬ
Мы з вамі жывем у мірнай спакойнай краіне, не чуем грукату гармат, выбухаў снарадаў. Нам не даводзіцца галадаць, хавацца ў падвалах дамоў, у адно імгненне губляць сваіх блізкіх і свой дом. Мы жывем, не ўсведамляючы велізарнай каштоўнасці таго, што ў нас ёсць, успрымаем мірнае жыццё як дадзенасць. Але так было не заўсёды…
Гісторыя нашага народа поўная трагічных падзей. Многія з іх з часам сцерліся з памяці людзей і сталі здабыткам архіваў. Аднак ёсць падзеі, якія не забываюцца, іх значнасць з кожным годам толькі ўзрастае.
Слышали вы в Хатыни
Траурный перезвон?
Кровь от ужаса стынет,
Только раздастся он.
Кажется ты в пустыне,
Выжжено все дотла –
В той, военной Хатыни
Плачут колокола.
81 год таму не стала мірнай беларускай вёсачкі Хатыні…
Трагедыя адбылася 22 сакавіка 1943 года. Атрад карнікаў акружыў вёску, што мірна стаяла ў нізіне паміж пясчаных пагоркаў, у асяроддзі задуменнага бору. З хат выгналі ўсіх дзяцей, старых і жанчын, яны яшчэ нічога не ведалі. Але ім ужо быў вынесены смяротны прысуд. За тое, што яны беларусы-савецкія людзі, за тое, што хацелі жыць у сваёй роднай Айчыне без фашысцкага «новага парадку». Іх сагналі ў хлеў, абклалі саломай і падпалілі. А тых, хто палаючым факелам вырываўся з агню, расстрэльвалі ва ўпор.
У той дзень у жудасную брацкую магілу лягло 149 чалавек.
Хатынь — помнік усім 296 вёскам, знішчаным фашыстамі на тэрыторыі Беларусі. У кожным бетонным двары — звон.
Да 81 гадавіны памяці ахвяр Хатынскай трагедыі навучэнцы 6 класа СШ № 3 наведалі ўрок-рэквіем «Мая рана, мой боль, мая памяць — Хатынь». Юным патрыётам мы яшчэ раз нагадалі храналогію тых страшных падзей.
З дапамогай слайд-прэзентацыі ўдзельнікі мерапрыемства здзейснілі віртуальнае падарожжа па дзяржаўным мемарыяльным архітэктурна-скульптурным комплексе «Хатынь», створаным як даніна памяці загінулым жыхарам вёскі і ўсім загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай і як напамін пра жахі вайны, пазнаёміліся з выставай кніг, прысвечанай гэтай трагічнай даце.
На мерапрыемства быў запрошаны старэйшы навуковы супрацоўнік Дома-музея А. Міцкевіча, гісторык, краязнаўца Мікалай Паўлавіч Гайба. Ён таксама распавёў пра хатынскую трагедыю, надаўшы асаблівую ўвагу фактам з успамінаў відавочцаў, якія знайшлі адлюстраванне ў кнізе «Я з вогненнай вескі…»
Вайна … мы ведаем пра яе па фільмах і кнігах, з гістарычных дакументаў, з успамінаў…
Калі мы ўспамінаем тых, хто памёр, запальваем свечкі. Гэтым мы як бы кажам, што мы памятаем пра іх. Каб не забыцца — трэба памятаць, а, каб памятаць – трэба ведаць. Сёння мы запалілі свечкі ў памяць аб спаленых жывымі жыхарах Хатыні.
Зажги свечу ты в память о погибших!
Огонь святой вдруг память оживит…
И вспомнишь ты людей, так жизнь любивших…
Их только память наша воскресит!
Зажги свечу ты в память о погибших!
За тех, кто жизнь свою не пощадил.
За тех, кто пал, за них – недолюбивших,
Кто от беды и слез людей собой прикрыл.
Няхай заўжды над нашай Радзімай будзе мірнае неба!