Мова родная — мова модная

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.  Ён быў абвешчаны ЮНЕСКА ў 1999 годзе. Гэты дзень нагадвае нам, што трэба берагчы сваю культуру, паважаць іншыя народы і імкнуцца да паразумення.

Для нас, беларусаў, гэтая дата мае асаблівы сэнс. Беларуская мова лічыцца адной з самых мілагучных моў свету, багатая на сакавітыя выразы і глыбокія сэнсы. У ёй жыве наша гісторыя, мудрасць продкаў і код нацыянальнай ідэнтычнасці.

Але мова жыве толькі тады, калі гучыць. Сёння мала проста ганарыцца сваёй спадчынай – важна ёю карыстацца. Гаварыць па-беларуску, чытаць кнігі, пісаць паведамленні сябрам. Давайце зробім так, каб родная мова гучала не толькі раз на год, а была натуральнай часткай нашага штодзённага жыцця.

Сёння ўвесь дзень ў нашай бібліятэцы гучыць родная — беларуская мова.  Чытачы  чыталі вершы і ўрыўкі з твораў беларускіх аўтараў, з задавальненнем паўдзельнічалі ў акцыі «Кожная пятніца – роднае, сваё!». Нашы малодшыя сябры заахвоціліся гульнёй-перакладанкай «Смак роднай мовы».

Кожны, хто прыйшоў сёння ў бібліятэку атрымаў у падарунак  кніжную закладку.

Любіце, шануйце мову і размаўляйце па-беларуску!

Поделиться ссылкой:

Администратор

Поделиться

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.