Мудрасць продкаў у галоўных сімвалах краіны

Кожная сучасная дзяржава мае свае сімвалы, якія выражаюць яе палітычную самастойнасць і незалежнасць, гісторыю станаўлення і развіцця, нацыянальную самабытнасць.  У адпаведнасці з артыкулам 19 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь галоўнымі сімваламі нашай краіны з’яўляюцца Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь. Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь адзначаецца ў другую нядзелю мая.

Напярэдадні свята ў нашай бібліятэцы прайшоў патрыятычны ўрок «Мудрасць продкаў у галоўных сімвалах краіны». Нашы юныя чытачы даведаліся, што дзяржаўныя сімвалы Беларусі — гэта своеасаблівы нацыянальны код, і калі знаць правільны ключ да яго разгадкі, то адкрыецца дзіўны духоўны свет беларускага народа. З кніг, прадстаўленых на выставе, атрымалі інфармацыю пра сімвалы Радзімы. Пачулі цікавыя зветкі пра гісторыю ўзнікнення сучаснага сцяга Рэспублікі Беларусь, аб значэнні яго колераў, а таксама дазналіся, якое пасланне продкаў закладзена ў яго арнаменце. Пазнаёміліся з лёсам беларускай сялянкі Матроны Маркевіч, чый узор, вышыты на ручніку стаў адметнай рысай сцяга Рэспублікі Беларусь, часткай яго арнамента.

 

Поделиться ссылкой:

Администратор

Поделиться

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.