Мы ў праграме «Навагрудскія прысмакі»

Напярэдадні Каталіцкага свята Нараджэння Хрыстова нас запрасілі прыняць удзел ў папулярным праекце «Навагрудскія прысмакі». Загадчык бібліятэкі Ларыса Касцюк гатавала традыцыйную калядную страву — бігас. Чаму менавіта бігас? А таму, што рэцэпт прагатавання гэтага блюда мы ўзялі са славутай паэмы «Пан Тадэвуш» сусветна вядомага паэта Адама Міцкевіча, 225-гадовы юбілей якога мы святкуем 24 снежня!

Антураж Міцкевічаўскай эпохі дапамаглі стварыць калегі з раённай бібліятэкі. Праграма здымалася пад акампанемент неўміручых вершаў нашага славутага земляка ў выкананні Навагрудскіх гараджан. А здымкі праходзілі ва ўтульным пакоі рэтра-фотаатэлье.

 

Праграма выйшла ў эфір 22 снежня.

Віншуем усіх з надыходзячымі Каляднымі святамі і Новым годам!

 

Поделиться ссылкой:

Администратор

Поделиться

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.