Мы, беларусы — мірныя людзі! 💗💚🤍
Хутка наша краіна адзначыць яшчэ зусім маладое дзяржаўнае свята — Дзень народнага адзінства.
Гэта свята патрыятызму, узаемадапамогі і яднання ўсіх беларусаў. Яно сімвалізуе згуртаванасць і адзінства беларускага народа, які забяспечвае краіне дабрабыт і росквіт.
Адзінства — гэта калі ўсе людзі разам, калі яны жывуць у міры і дружбе, з’яўляюцца патрыётамі сваёй краіны і з гонарам могуць сказаць: «Мы, беларусы — мірныя людзі!»
Менавіта гэтыя сцвярджэнні сталі лейтматывам гадзіны адзінства, якая прайшла сёння ў нашай бібліятэцы.
На мерапрыемства мы запрасілі вучняў 2″А» класа Сярэдняй школы №4 імя П.А.Мазуры. Хлопчыкі і дзяўчынкі паразважалі аб тым, што для ўсіх нас азначае адзінства і хто такія патрыёты. Успомнілі і праспявалі словы гімна, пагаварылі пра сімвалы Беларусі, склалі пазл з абласцей нашай Радзімы. А яшчэ, склаўшы па-парадку словы, якія характэрызуюць, беларусаў, атрымалі тое, што ўсіх нас згуртоўвае, а менавіта — АДЗІНСТВА.
Напрыканцы нашай сустрэчы мы расказалі школьнікам пра правілы сяброўства. А яшчэ пажадалі нашым юным сябрам, каб нягледзячы на тое, што ўсе яны розныя, і па знешнасці, і па характары, тым не менш, трэба каб у іх класе заўсёды было адзінства, мір і дружба. Падмацавалі свае пажаданні прыпавесцю пра бацьку, трох сыноў, якія ніяк не хацелі сябраваць і …венік.
Шануйце і паважайце адзін аднаго, беражыце дружбу і сяброўскія адносіны. Бо…
…мы ж БЕЛАРУСЫ!
МІРНЫЯ ЛЮДЗІ!










