Навечна ў памяці той слаўны 45-ты!

Мінула ўжо 80 гадоў са дня заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. Мы нарадзіліся ў мірны час, у краіне, якая перамагла фашызм. Але мы павінны памятаць аб тым, якім коштам нам дастаўся мір, шчаслівае дзяцінства. Памятаць — гэта захоўваць памяць. 80 гадоў адлучаюць нас ад вайны, як гэта далёка і як гэта блізка… Памяць…

Сёння  ў бібліятэцы сямейнага чытання прайшла гістарычна-патрыятычная студыя «Навечна ў памяці той слаўны 45-ты!». Нашы чытачы яшчэ раз ўпэўніліся, якой цяжкай цаною была здабыта Вялікая Перамога. Пачулі пра Вялікі подзвіг беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Успомнілі, што разам з дарослымі ў партызанскіх атрадах, у варожым падполлі змагаліся юныя героі. Многія школьнікі занялі працоўныя месцы бацькоў, якія пайшлі на фронт, даглядалі параненых у шпіталях, працавалі на калгасных палях.

 

 

Самае страшнае, што можа здарыцца ў лёсе чалавека і ўсёй краіны — гэта вайна. Горка, калі сведкамі жудасных падзей становяцца дзеці. Мы жадаем мірнага неба над галавой і ўшаноўваем памяць тых, хто аддаў жыццё за сваю радзіму…

Свае веды, атрыманыя на мерапрыемстве, дзеці прымянілі ў разгадванні крыжаванкі.

Для наведвальнікаў бібліятэкі дэманстраваліся кнігаметры памяці «Вясна на старонках Перамогі», у якіх расказвалася чаму вайна атрымала назву Айчыннай, як сыходзілі на фронт бацькі, браты, сыны, як у смяротнай сутычцы з ворагам загартавалася і мацнела ў салдат любоў да роднай зямлі, рашучасць абараняць Радзіму.

Памяць аб вайне суровая і страшная, але пра гэта трэба памятаць дзеля сённяшняга мірнага неба.

Сёння мы шмат даведаліся аб жахах вайны, аб тым, што прыйшлося перажыць у гады вайны нашым прабабулям і прадзедам, бабулям і дзядулям. Нам бы вельмі хацелася, каб кожны з нас мог сказаць усім, хто ваяваў: «Мы — памятаем! Мы — ганарымся! Паклон вам да зямлі!».

Поделиться ссылкой:

Администратор

Поделиться

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.