Пад небам беларускага пісьменства

Дзень беларускага пісьменства праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня  для папулярызацыі найлепшых традыцый нацыянальнай культуры, друкаванага слова, духоўнасці беларускага народа. Бо для таго, каб з упэўненасцю глядзець у будучыню, трэба не забывацца пра мінулае. Канцэпцыя свята прадугледжвае паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі. Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праходзіць у гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання. У 2022 годзе Дзень беларускага пісьменства прыняў горад Добруш.

У бібліятэцы да гэтай знамянальнай даты арганізавана кніжная выстава-экспазіцыя “Пад небам беларускага пісьменства”,

дзе прадстаўлена літаратура пра самых знакамітых асветнікаў – ураджэнцаў беларускай зямлі.

Падчас выставы нашы чытачы даведаліся шмат новага і цікавага.

Беларусы аддаюць даніну павагі продкам, якія стварылі фундамент беларускай адукацыі і пісьменства. Дзень беларускага пісьменства — адно з самых яркіх культурных свят Рэспублікі Беларусь, якія адзначаюцца на высокім дзяржаўным узроўні.

 

 

 

Поделиться ссылкой:

Администратор

Поделиться

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.