Парады Айбаліта
21 студзеня Навагрудская бібліятэка сямейнага чытання запрасіла сваіх чытачоў на ўрок здароўя “Парады Айбаліта”. Спачатку бібліятэкар расказала дзецям аб карысных і шкодных звычках, аб важнасці захавання рэжыму дня, пазнаёміла з вітамінамі, як яны ўплываюць на арганізм чалавека і чаму вельмі важна рабіць зарадку, правільна харчавацца, гуляць на свежым паветры і займацца спортам! Затым рабяты прынялі ўдзел у цікавых гульнях, конкурсах, адгадвалі загадкі пра здаровы лад жыцця.