Прафесія вечная — бібліятэчная 📚📚📚
Сёння для вучняў Сярэдняй школы №4 імя П.А.Мазуры супрацоўнікі Навагрудскай бібліятэкі сямейнага чытання арганізавалі дзень інфармацыі «Прафесія вечная — бібліятэчная». 📚📚📚
Мерапрыемства насіла прафарыентацыйны характар, а ў якасці галоўнай задачы выступіла папулярызацыя прафесіі бібліятэкара.✅ Падчас сустрэчы мы расказалі школьнікам пра асноўныя «фішкі» прафесіі 📗📙📘📭🖍, намалявалі вобраз сучаснага бібліятэкара і расказалі, каму гэтая спецыяльнасць прыйдзецца па душы.
А яшчэ прапанавалі навучэнцам уявіць сябе бібліятэкарамі і выканаць «запыты чытачоў» з нашай уласнай калекцыі бібліятэчнага гумару. 😂👍🏻
Нашы юныя сябры ўзгадалі, што ўжо не раз былі на розных мерапрыемствах у нашай бібліятэцы, а яшчэ пабывалі на экскурсіі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, падзяліліся сваімі ўражаннямі.💎
Напрыканцы сустрэчы мы расказалі, у якіх навучальных установах нашай краіны можна атрымаць прафесію бібліятэкара.




