Роднай зямлі я часцінку душы прысвячаю
17 верасня — Дзень народнага адзінства.
Сёння чытачы нашай бібліятэкі прынялі ўдзел у паэтычным марафоне «Роднай зямлі я часцінку душы прысвячаю». Самыя прыгожыя і кранальныя радкі гучалі ў адрас нашай роднай краіны.
Да ўвагі ўсіх жадаючых у бібліятэцы падрыхтавана разгорнутая кніжная выстава «Тое, што нас яднае». Тут прадстаўлена літаратура аб нашай Радзіме, у якой адлюстроўваецца яе прыроднае хараство, багатая гістарычная і культурная спадчына.