Родная мова — крыніца натхнення
21 лютага – Дзень роднай мовы.
Сёння мы прапанавалі нашым чытачам даведацца, наколькі добра яны валодаюць беларускай мовай.
На працягу дня бібліятэка запрасіла ўсіх жадаючых паўдзельнічаць у конкурсе-перакладзе “Па-беларуску? Калі ласка!”. Наведвальнікі паспрабавалі свае веды ў перакладзе слоў з рускай на беларускую мову і наадварот. Амаль усе справіліся з заданнем без памылак.
Таксама да Міжнароднага дня роднай мовы прайшоў адкрыты кнігапрагляд мастацкай літаратуры. Прыгажосць беларускага слова вельмі яскрава падмечана ў творах беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. Колькі ў іх мове глыбокай мудрасці і высокай паэзіі, колькі жыццёвай сілы і хараства.
Размаўляйце па-беларуску, размаўляйце з прыветнай усмешкай, з пяшчотай на вуснах.
Адзiн дзень — гэта, канешне, мала, але ж трэба з нечага пачынаць! Давайце пачнём сёння!
Усё залежыць ад жадання кожнага з нас!
Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі,
Ты самацветаў яскравая нізка…
У.Дубоўка