У чорных промнях палыновай зоркі

26 красавіка 1986 года назаўжды ўвайшло ў каляндар страшных дат у гісторыі чалавецтва39 гадоў таму здарыўся выбух на Чарнобыльскай атамнай станцыі.

Чарнобыльская атамная электрастанцыя (ЧАЭС) размешчана на тэрыторыі Украіны, у 18 км ад горада Чарнобыль, у 150 км ад Кіева і ў 16 км ад мяжы Беларусі. У 80-я гады XX стагоддзягэта была самая магутная ў СССР атамная электрастанцыя.

Трагедыю на Чарнобыльскай АЭС афіцыйна прызналі самай вялікай у гісторыі ядзернай катастрофай у ядзернай энергетыцы. 26 красавіка стала днём ушанавання ўсіх, хто загінуў або пацярпеў ад гэтай аварыі, а таксама ліквідатараў наступстваў выбуху, якія свядома ішлі на непапраўную шкоду свайму здароўю, каб максімальна абмежаваць наступствы трагедыі.

Чарнобыльская катастрофа закранула значную частку Беларусі. Паводле дадзеных за 2023 год, на тэрыторыях радыактыўнага забруджвання апынулася 3678 населеных пунктаў, у якіх пражывалі 2,2 млн чалавек; 479 населеных пунктаў спынілі існаванне. З пацярпелых ад чарнобыльскай катастрофы тэрыторый адселена 137,7 тыс. чалавек, з якіх 75% — жыхары Гомельскай вобласці.

Сёння ў бібліятэцы сямейнага чытання прайшоў экалагічны рэпартаж “У чорных промнях палыновай зоркі”, прымеркаваны да памятнай даты. Прысутныя даведаліся аб прычынах узнікнення аварыі, экалагічных наступствах для навакольнага асяроддзя, аб маштабах трагедыі. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава «Чарнобыль — гэта забыць нельга».

 

Поделиться ссылкой:

Администратор

Поделиться

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.