У нас зямля прыгожая, у нас багаты край!

Ці заўважалі вы калі-небудзь, на якой прыгожай зямлі мы жывём? Якая багатая яна на звычаі і традыцыі, якую славутую гісторыю мае, колькі знакамітых людзей нарадзіла?!..

Сёння ў краязнаўчую вандроўку па Беларусі мы запрасілі сямікласнікаў з СШ №5. У якасці экскурсаводаў выступілі загадчык бібліятэкі Ларыса Касцюк і навуковы супрацоўнік Дома-музея Адама Міцкевіча Ганна Гендзік.

Падчас падарожжа нам сустракаліся старадаўнія гарады і храмы, легендарныя Белавежская пушча і рамантычнае возера Свіцязь, гістарычныя помнікі і музеі, зачараванне беларускай культуры і традыцый нашага народа. Больш падрабязна мы спыніліся на нашай  Навагрудчыне,  завочна пабывалі  ў Доме-музеі А.Міцкевіча, Касцёле Святога Казіміра ва Уселюбе, «прынялі ўдзел» у Любчанскім шпацыры Радзівілаў і Рыбалцы ў графа Храптовіча… Нашы  юныя чытачы  прымалі  самы актыўны  ўдзел, адказвалі на пытанні, вылучалі  найбольш  адметныя рысы роднага краю.  Падарожжа  атрымалася вельмі цікавым і пазнавальным.

 

Поделиться ссылкой:

Администратор

Поделиться

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.