Уладзімір Карват: подзвіг першага героя Беларусі

28 лістапада спаўняецца 65 год з дня нараджэння першага героя БеларусіУладзіміра Мікалаевіча Карвата.

Уладзімір КАРВАТ нарадзіўся ў Брэсце 28 лістапада 1958 года. Ваенны лётчык першага класа, падпалкоўнік. У 1981 годзе ён скончыў Армавірскае вышэйшае ваенна-авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў. Быў накіраваны для праходжання службы на Далёкі Усход (пасёлак Калінка Хабараўскага краю). Лятаў на самалёце МіГ-23. У 1994 годзе вырашыў вярнцца на Радзіму, у Беларусь. У жніўні па ўласным жаданні прыбыў для праходжання службы ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь. 11 верасня 1994 года прыняў прысягу на вернасць народу Беларусі. Прызначаны начальнікам паветрана-агнявой і тактычнай падрыхтоўкі 61-й знішчальнай авіябазы, якая дыслацыравалася ў Баранавічах…

Яго подзвіг выратаваў дзясяткі жыццяў беларусаў.

23 мая 1996 года падпалкоўнік Карват выконваў начны навучальны палёт на знішчальніку Су-27 у Баранавіцкім раёне. На 8-й хвіліне палёту, калі самалёт знаходзіўся на вышыні 900 метраў пры хуткасці 540 км/г, сістэма кантролю выдала паведамленне аб непаладках. Лётчык разгарнуў знішчальнік да аэрадрома.

Сістэма сігналізавала пра ўсё новыя і новыя тэхнічныя праблемы, але Карват усё ж цягнуў самалёт да аэрадрома. На вышыні 600 метраў кіраваць самалётам стала ўжо немагчыма, Су-27 зваліўся ў плоскі штопар.

Карват атрымаў каманду на катапультаванне, але ўнізе былі вёскі Арабаўшчына і Малое Гацішча. Лётчык стараўся адвесці падпалены самалёт ад жылых дамоў. У 22:54 самалёт упаў на зямлю з вертыкальнай хуткасцю каля 30 м/сек.

21 лістапада 1996 года Уладзімір Карват пасмяротна быў узнагароджаны званнем Героя Беларусі. Імем героя названы вуліцы ў Мінску і Брэсце, вёсцы Арабаўшчына Баранавіцкага раёна, а таксама сквер і бульвар у Баранавічах. У Брэсцкай сярэдняй школе №8, якую скончыў будучы лётчык, працуе музей Карвата. Тут захоўваюцца яго асабістыя рэчы, лётныя кнігі, медыцынскія карткі. Стыпендыю імя Уладзіміра Карвата атрымліваюць лепшыя курсанты авіяцыйнага факультэта Беларускай ваеннай акадэміі.

У нашай бібліятэцы  вы таксама можаце пачытаць пра Уладзіміра Мікалаевіча Карвата і яго бессмяротны подзвіг.

 

Поделиться ссылкой:

Администратор

Поделиться

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.