Ура! Мы ў ліку пераможцаў! 🏆🏆🏆
Напярэдадні ХХХІІ Дня беларускага пісьменства ў Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я. Карскага былі аб’яўлены вынікі конкурсу бібліятэчнага дэкора «Книжное Зазеркалье».
Наша бібліятэка — у ліку пераможцаў!
🏆🏆🏆
«З рога ўсяго многа» — такую кампазіцыю па аднайменнай беларускай казцы прадставіла ў намінацыі «Літаратурныя фантазіі» наша Навагрудская бібліятэка сямейнага чытання.
Ідэя і аўтарства належаць загадчыку бібліятэкі Касцюк Ларысе Львоўне.
Ёй удалося паказаць глыбокі сэнс казкі ў кампазіцыйным сюжэце, прымяніць свае здольнасці як дызайнера, і як вынік — другое месца сярод бібліятэк Гродзенскай вобласці!
ВІНШУЕМ!


