Ведаць гісторыю, даражыць мінулым

2022 — Год гістарычнай памяці.

2022 год, згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, аб’яўлены Годам гістарычнай памяці. У дакуменце адзначана, што Год гістарычнай памяці аб’яўляецца ў мэтах фарміравання аб’ектыўных адносін грамадства да гістарычнага мінулага, захавання і ўмацавання адзінства беларускага народа.

Гісторыя — гэта падмурак, без якога немагчыма пабудаваць будучыню. Для развіцця любога грамадства вельмі важна захаваць і перадаць нашчадкам свой перажыты вопыт і назапашаныя каштоўнасці, стаўленне да герояў, перамог і паражэнняў.

Мы прапануем вашай увазе кніжную выставу «Ведаць гісторыю, даражыць мінулым».

Адна частка літаратуры, прадстаўленай на выставе, дапаможа вам здзейсніць займальнае падарожжа ў мінулае, пазнаць імёны далёкіх нашых продкаў і акунуцца ў падзеі, якія прынеслі ім славу. У другой — жорсткая праўда Вялікай Айчыннай вайны, трагічныя падзеі тых вогненных гадоў.

На выставе адлюстравана гісторыя Беларусі ад старажытных часоў да нашых дзён, месца, роля, ўклад і дасягненні беларускага народа ў кантэксце сусветнай гісторыі.

Кнігі, прадстаўленыя на выставе, даступны ўсім жадаючым. Іх трэба ўбачыць, пазнаёміцца, прачытаць, каб ведаць, каб памятаць, каб задумацца аб тым, што мір — самае галоўнае і каштоўнае ў гэтым жыцці.

ЗАПРАШАЕМ У БІБЛІЯТЭКУ!

 

Поделиться ссылкой:

Администратор

Поделиться

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.