Віртуальнае падарожжа па Навагрудчыне

Навагрудская зямля авеяная таямніцамі і легендамі. Першая сталіца Вялікага Княства Літоўскага. Месца каранацыі першага літоўскага караля Міндоўга. Горад, дзе Польскі манарх Ягайла павянчаўся з князёўнай Соф’яй Гальшанскай, каб пазней пакласці пачатак дынастыі Ягелонаў. Дыскусійная пляцоўка, на якой падчас соймаў стагоддзямі вырашаўся лёс еўрапейскіх дзяржаў. Мы, мясцовыя жыхары, верым у паданні аб каралеўскіх скарбах,  беражом и захоўваем сваю гісторыю, жывём і працуем на фоне сярэднявечных дэкарацый і помнікаў, шануем легенды сваёй малой Радзімы.

Дарэчы, сёння, 18 красавіка, чытачы нашай бібліятэкі змаглі адправіцца ў віртуальнае падарожжа «Легенды Навагрудчыны», прымеркаванае да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін.

Кнігі, прадстаўленыя на выставе, расказалі пра выдатныя мясціны, помнікі гісторыі і культуры Беларусі, раскрылі старонкі гістарычнай, архітэктурнай, літаратурнай спадчыны Навагрудчыны. Зацікавіць і натхніць чытачоў на больш уважлівае вывучэнне гісторыі і культуры роднага краю, а таксама пабудзіць жаданне падарожнічаць і пазнаваць больш новага і цікавага пра знаёмыя і яшчэ не зведаныя мясціны дапамагла віртуальная вандроўка і відэафільм пра Навагрудчыну.

Чытайце! Падарожнічайце! Пазнавайце новае! Вакол столькі цікавага! Натхняйцеся прыгажосцю Радзімы!

 

Поделиться ссылкой:

Администратор

Поделиться

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.