Візіт дэлегацыі Брэсцкай вобласці на Навагрудчыну
Калі навагрудскія ўбачыш прасторы,
Ракітнік разгалісты, нізкі,-
Каня супыні ля плужынскага бору,
Каб глянуць на возера зблізку.
Гушчар лесу пахне чаборам і мёдам,
Жывіцы настоем смалістым.
Там возера Свіцязь, як шыбіна лёду,
Ляжыць паміж дрэваў цяністых…(А.Міцкевіч «Свіцязь»)
На гэтым тыдні наш рэгіён наведалі прадстаўнікі Брэсцкай вобласці на чале з намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама Генадзем Барысюком. Мэта візіту — супрацоўніцтва з Гродзенскай вобласцю і стварэнне адзінага турыстычнага прадукта.
Традыцыйна прыярытэтнымі відамі турызму на Навагрудчыне з’яўляюцца культурна-пазнавальны і настальгічны. Таксама развіваюцца падзейны, рэлігійны, экалагічны, паляўнічы турызм і іншыя.
У межах візіту, дэлегацыя наведала эколага-інфармацыйны цэнтр «У гасцях у 12 месяцаў», які знаходзіцца на тэрыторыі рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Свіцязянскі» непадалёку ад возера Свіцязь. Гасцей з Брэстчыны асабліва ўразілі тэматычныя пляцоўкі і анімацыйная праграма, падрыхтаваная супрацоўнікамі Цэнтра культуры і народнай творчасці і Навагрудскай бібліятэкі сямейнага чытання.