Вянок адзінства

17 верасня ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца дзяржаўнае свята — Дзень народнага адзінства.

Напярэдадні свята ў бібліятэцы прайшла пазнавальная гадзіна «Вянок адзінства», удзел у якой прынялі хлопчыкі і дзяўчынкі, а таксама іх педагог Гассман І.В. з узорнай студыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Народная кераміка», які працуе ў Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «ДАР».

Удзельнікі пазнаёміліся з кніжнай выставай, з цікавасцю разглядалі кнігі пра Беларусь, пазнаёміліся з сімваламі , якія характэрызуюць нашу краіну і яе народ, выказалі свае думкі наконт таго, як менавіта ім бачыцца адзінства.

У ходзе гутаркі, мы прыйшлі да высновы, што сёння у нас адна мара на ўсіх — жыць у міры і згодзе! Усе мы павінны ведаць гісторыю сваёй Радзімы, паважаць традыцыі роднага краю, быць сапраўднымі грамадзянамі. Дзень народнага адзінства для хлопчыкаў і дзяўчынак — гэта свята сяброўства, яднання і згоды. Таму сёння кульмінацыйным момантам нашай сустрэчы стала стварэнне Вянка адзінства з кветак, якія таксама з’яўляюцца сімваламі нашай краіны.

Са святам! З Днём народнага адзінства!

 

Поделиться ссылкой:

Администратор

Поделиться

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.