Знаёмцеся: #Кнігізфонду: «Сімвалы Беларусі»

Сябры, ці ведаеце вы, што аб’ядноўвае беларускія ручнікі, Viber i Masquerade, Купалле, Ў нескладовае, балоты, Wargaming, Навагрудскі замак, лён і васількі, Троіцкі касцёл ў Гервятах, Будслаўскі фэст, зуброў і самазвалы «БЕЛАЗ» ?

Не? Тады знаёмім вас з унікальным выданнем «Сімвалы Беларусі», якое аб’ядноўвае больш за сто аб’ектаў і з’яў, якія з’яўляюцца неад’емнай часткай — сімваламі нашай Радзімы.

Сімвалы Беларусі = Символы Белоруси = Symbols of Belarus / склад.: В.А. Тыворская, В. А. Дудко. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2020. — 224 с. : іл.

Выданне вельмі цікавае, багата ілюстраванае! Гаворка тут вядзецца не толькі пра дзяржаўныя сімвалы краіны. Значная частка кнігі прысвечана архітэктурным аб’ектам, сярод якіх Нясвіжскі і Мірскі замкі, архітэктурны ансамбль праспекта Незалежнасці ў Мінску, шматфункцыянальны спартыўны комплекс «Мінск-Арэна», Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Вялікі тэатр оперы і балета і многія іншыя. Узгадваюцца і духоўныя сімвалы Беларусі: Крыж Еўфрасінні Полацкай, Жыровіцкі абраз Божай Маці, Тураўскае Евангелле, слуцкія паясы і некаторыя іншыя аб’екты. Да сімвалаў беларускай прыроды адносяць бусла, зубра, лён, васілёк, бульбу, а таксама Белавежскую пушчу, Бярэзінскі біясферны запаведнік, Браслаўскія азёры і жамчужыну краіны — возера Нарач.

У кнізе таксама распавядаецца пра людзей, якія сталі сапраўднымі сімваламі Беларусі і праславілі краіну далёка за яе межамі. Гэта славутыя гістарычныя дзеячы і пісьменнікі, мастакі і кампазітары, выдатныя спартсмены…

Раім прачытаць усім беларусам, дарослым і маленькім, а таксама гасцям нашай краіны, бо «Сімвалы Беларусі» — гэта наша спадчына, нашы дасягненні, наш гонар.

 

 

 

Поделиться ссылкой:

Администратор

Поделиться

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.