Твой верны шлях — у тваіх руках!
1 снежня адзначаецца Сусветны дзень барацьбы са СНІДам. Сёння Навагрудская бібліятэка сямейнага чытання запрасіла сваіх чытачоў — настаўнікаў і вучняў СШ№4 на сустрэчу з урачом-валеолагам Навагрудскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Жураўскай Нінай Мікалаеўнай.Пачалася сустрэча з прагляду сацыяльнага відэароліка пра талерантныя адносіны да людзей, хворых на СНІД, удзельнікі пачулі вершы, прысвечаныя гэтай праблеме. Урач-валеолаг расказала пра эпідэміялагічную сітуацыю, якая склалася...