З пяшчотаю, любоўю, цеплынёю…
30 студзеня споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння Івана Шамякіна! Іван Пятровіч Шамякін — яркі прыклад пісьменніка-грамадзяніна, які прысвяціў свой велізарны талент служэнню Айчыне i беларускай літаратуры. Ён-Герой Сацыялістычнай Працы, народны пісьменнік Беларусі, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, лаўрэат Дзяржаўных прэмій Беларусі і СССР, прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва, адзін з нямногіх беларускіх літаратараў, якога паважліва называлі...