У сімвалах — гісторыя Радзімы

Наша краіна, наша Бацькаўшчына — усяго чатыры словы, але ж якая моц гучыць у іх, колькі пяшчоты, колькі гонару маюць гэтыя словы! Наша  маладая, квітнеючая і такая старажытная беларуская зямля. Наш родны кут, прая які так пяшчотна пісаў Якуб Колас:

Мой родны кут, як ты мне мілы,
Забыць цябе не маю сілы.
Не раз утомлены дарогай
Жыццём вясны маёй убогай
К табе ў думках залятаю
І там душою спачываю… »  

А вядомы беларускі пісьменнік Уладзімір Караткевіч паэтычна назваў Беларусь «зямлёю пад белымі крыламі». Гэтыя словы сталі сімваламі Беларусі. Як толькі іх пачуеш — адразу ўяўляеш сабе нашу цудоўную Радзіму. А яшчэ яе клічуць сінявокай — з-за вялікай колькасці блакітных азёр і рэк. Наогул існуе шмат слоў-сімвалаў, якія дазваляюць беспамылкова разумець, што гаворка ідзе менавіта пра Беларусь: Францыск Скарына, рэспубліка-партызанка, Брэсцкая крэпасць-герой, Хатынь, Белавежскі зубр, Нацыянальная бібліятэка, слуцкія паясы, валошкі, бульба…Усё гэта — неафіцыйныя сімвалы Беларусі. Акрамя іх ёсць галоўныя — сцяг, герб, гімн Рэспублікі Беларусь

Сёння мы святкуем Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Свята адзначаецца ў другую нядзелю мая. Гэта свята Беларусі, яе суверэнітэту і адзінства нацыі.

Патрыятычны ўрок, які прайшоў у бібліятэцы, пазнаёміў юных чытачоў з гісторыяй узнікнення сімвалаў нашай дзяржавы, расказаў ім аб ролі і значэнні сімволікі ў жыцці кожнага чалавека і краіны ў цэлым, пазнаёміў з выставай, прысвечанай афіцыйным і неафіцыйным сімвалам Беларускай Дзяржавы. Акрамя таго супрацоўнікі бібліятэкі прынялі удзел у  фотачэленджы «Ганаруся роднымі сімвламі».

 

 

Мы яшчэ раз нагадалі дзецям, што трэба ведаць сімвалы сваёй Радзімы, шанаваць сваю гісторыю і ганарыцца тым, што носім ганаровае званне — беларусы.

Я – беларус, я нарадзіўся
На гэтай казачнай зямлі,
Дзе між лясоў і пушчаў дзікіх
Адвеку прашчуры жылі.

Я – беларус, я ганаруся,
Што маю гэтае імя:
Аб добрай славе Беларусі
У свеце знаюць нездарма!

Я – беларус, і я шчаслівы,
Што маці мову мне дала,
Што родных песень пералівы
І зблізку чую, і здаля…

Н. Гілевіча «Я– беларус!»

 

Поделиться ссылкой:

Администратор

Поделиться

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.