Беларускае пісьменства – крыніца культуры і духоўнасці
У першую нядзелю верасня штогод у Беларусі адзначаюць Дзень беларускага пісьменства. Сталіцай гэтага свята вызначаецца горад, які пакінуў важны след у гісторыі беларускай зямлі як цэнтр кнігадрукавання і літаратуры, асветы і культуры, з якім непарыўна звязаны жыццё і дзейнасць выдатных людзей Беларусі розных часоў. Пачатак гэтай традыцыі пакладзены ў 1994 годзе ў горадзе Полацку. Юбілейны XXX Дзень беларускага пісьменства 2-3...