Мой родны край — гісторыя жывая

Сёння ў нашай бібліятэцы прайшла гадзіна краязнаўчых ведаў, прымеркаваная да Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных месцаў, які будзе адзначацца 18 красавіка. Удзел у мерапрыемстве прынялі вучні 2 класа СШ№4 г. Навагрудка імя П.А. Мазуры.

Асноўнай мэтай мерапрыемства стала ўзбагачэнне ведаў пра гісторыю і традыцыі роднага краю, знаёмства з гісторыка-культурнай спадчынай Навагрудчыны. Нашы юныя чытачы «пабывалі на замку»,  даведаліся пра гістарычныя назвы яго вежаў. Затым акунуліся ў ажурны свет навагрудскай выцінанкі-выбіванкі і прайшліся па знакавых месцах і помніках Навагрудчыны. Краязнаўчае падарожжа атрымалася вельмі насычаным падзеямі, цікавым, пазнавальным і, спадзяемся, што вельмі запамінальным для юных краязнаўцаў.

Поделиться ссылкой:

Администратор

Поделиться

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.