Ён і сёння з намі, наш Купала (віктарына да 140-годдзя з дня нараджэння)

Якое сапраўднае прозвішча Янкі Купалы?

Правильно! Неверно!

У якіх мясцінах прайшло Купалава дзяцінства?

Правильно! Неверно!

Якое дачыненне да Янкі Купалы маюць наступныя ўласныя назоўнікі:"Вайдэлота, Левы, Вінцук з-пад Мінска"?

Правильно! Неверно!

Як назваў паэт свой першы зборнік?

Правильно! Неверно!

Як называецца перыяд жыцця Я. Купалы з 1909 да 1913г

Правильно! Неверно!

Першыя творы паэта былі напісаны па-польску. 15 мая 1905 г. у мінскай газеце “Северо-Западный край” упершыню быў надрукаваны гэты верш Янкі Купалы, напісаны на беларускай мове, што ў той час было смелым крокам, бо мова знаходзілася пад забаронаю.

Правильно! Неверно!

3 якім творам Адама Міцкевіча перагукаюцца Купалавы вершы "У вечным боры...", "Ноч за ночкай" (дзе вадзянікі, лесуны, русалкі спраўляюць бяседу, змей цягне дабро з пуняў)?

Правильно! Неверно!

Якое пачуццё лічыць Я. Купала вечным і, разам з тым, трагічным (паводле зборніка "Шляхам жыцця")?

Правильно! Неверно!

Які твор паэта адказвае на пытанні, дзе нарадзіўся Янка Купала, што ёсць для яго Радзіма і як ён з ёю паяднаны?

Правильно! Неверно!

Як летняе сонца свае згасіць косы I кветкі нябесны зайграюць нясмела, —Ноч сее тады серабрыстыя росы, Над логам звісае туманнай падбелай -што гэта за верш?

Правильно! Неверно!

Падпісацца на гэтую беларускую газету, якая выдавалася ў Вільні, можна было ў любым паштовым аддзяленні ЗША і Еўропы. У гады Першай сусветнай вайны яе рэдактарам з’яўляўся Янка Купала і менавіта ён прыняў рашэнне аб закрыцці выдання з набліжэннем фронту.

Правильно! Неверно!

Гэтага беларускага пісьменніка, ураджэнца Магілёўшчыны, без перабольшвання называюць хросным бацькам Янкі Купалы ў літаратуры, бо менавіта ён пераканаў маладога паэта пісаць на беларускай мове.

Правильно! Неверно!

Выданне гэтага зборніка вершаў Янкі Купалы лічыцца самым дарагім з-за фота, размешчанага на вокладцы. Тады выпусціць кнігу з такім афармленнем каштавала немалых грошай.

Правильно! Неверно!

Янка Купала быў не толькі паэтам, але і драматургам. Заснавальнікі беларускага тэатра Ігнат Буйніцкі і Фларыян Ждановіч увесь час прасілі яго напісаць нешта для тэатра. Так у 1912 г. з’явілася гэтая першая камедыя Янкі Купалы. Менавіта яна з 1944 г. з’яўляецца візітнай карткай тэатра, які носіць імя паэта.

Правильно! Неверно!

Гэты верш Янкі Купалы перакладзены больш як на 100 моваў свету. Упершыню ён быў апублікаваны ў зборніку “Жалейка”, адыграў значную ролю ў станаўленні беларускай нацыі і доўгі час быў неафіцыйным гімнам беларусаў.

Правильно! Неверно!

Музай паэта, надзейнай апорай і падтрымкай, а таксама стваральнікам і першым дырэктарам музея Янкі Купалы была яго жонка – Уладзіслава Станкевіч. Вядома, што яе маці – Эмілія, францужанка, вучыла французскай мове знакамітага рэвалюцыянера Фелікса Дзяржынскага. А з роду якога знакамітага французскага мастака-імпрэсіяніста яна была?

Правильно! Неверно!

Першая іх сустрэча, якая паклала пачатак сяброўству, адбылася ў жніўні 1912 г. на хутары Смольня, каля в. Мікалаеўшчына (Мінская вобласць), – Купала спецыяльна прыехаў пазнаёміцца з ім. Трыццаць гадоў яны ведалі адзін аднаго. Дружылі. Сварыліся толькі гуляючы ў шахматы.

Правильно! Неверно!

Янка Купала ніколі не меў вадзіцельскіх правоў, затое валодаў унікальнай машынай – адзінай гэтай маркі на тэрыторыі Беларусі ў той час. Трафейны аўтамабіль савецкая ўлада падарыла народнаму паэту Беларусі № 1 у 1939 г. Менавіта на ім класік з’ехаў з палаючага Мінска, дабраўся да Масквы.

Правильно! Неверно!

Администратор

Поделиться

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.