Экалагічны НАБАТ

26 красавіка 1986 года — роўна 35 гадоў назад — здарылася самая масштабная катастрофа ў гісторыі атамнай энергетыкі. На Чарнобыльскай АЭС узарваўся чацвёрты энергаблок.

З-за гэтага выбуху з ядзернага рэактара адбыўся выкід каля 200 розных радыенуклідаў. Большая іх частка выпала на тэрыторыі Беларусі. Забруджанымі радыяцыяй апынуліся 3678 населеных пунктаў. Там жылі 2,2 мільёна чалавек. Некаторыя гарады і вёскі пасля аварыі і зусім спынілі існаванне.

Памяць Чарнобыля — не толькі імкненне ўспомніць гісторыю таго, што здарылася 35 гадоў таму, але і жаданне схіліць галаву перад людзьмі, якія вынеслі на сваіх плячах тую страшную бяду…
Мы ўспамінаем і пра мільёны людзей, чые рэкі, азёры, палі і сады засыпала ў красавіку 1986 года радыеактыўным пылам і попелам ад палаючага вогнішча на чацвёртым блоку Чарнобыльскай АЭС.
Мы ўспамінаем і пра герояў бітвы з той катастрофай — пажарных, вайскоўцаў і рэзервістаў, акадэмікаў і радавых спецыялістаў, інжынераў, шахцёраў, хімікаў і дазіметрыстаў, біёлагаў і лекараў — ўсіх, хто ліквідаваў наступствы выбуху і радыеактыўнага забруджвання.

Сёння ў нашай бібліятэцы праходзіць экалагічны набат ў памяць аб Чарнобыльскай катастрофе. Усіх, хто неабыякавы да гэтай памяці, мы запрашаем пазнаёміцца з кніжнай выставай, а таксама паглядзець відэахроніку падзей першых дзён катастрофы.

 

 

 

 

Поделиться ссылкой:

Администратор

Share

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.