На кожнай сцяжынцы іх песня і голас

Сёлета мы святкуем 140-годдзе  нашых славутых суайчыннiкаў, чыiмi iмёнамi мы маем права ганарыцца.

Янка Купала і Якуб Колас. Іх непаўторны талент — гэта скарб, у якiм увасабляецца сiла беларускага народа і прыгажосць яго духоўнага багацця, глыбокая гуманнасць і мудрая фiласофiя. Іх творчасць – гэта цудоўнае люстэрка, у якiм праўдзiва, ярка і хвалююча адбiлася шматграннасць жыцця i барацьбы беларускага народа за сваю гiсторыю, за чалавечыя правы.

У рамках святкавання слаўных юбілеяў,  чытачы нашай бібліятэкі далучыліся да праекта «У Купалаўскі дзень з кнігай Купалы.»

Сёння сваіх чытачоў мы вітаем радкамі з твораў славутых землякоў, прапануем дзецям і дарослым прайсці шлахамі жыцця і творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа, прыняць удзел у гучных чытаннях твораў юбіляраў.

Iмклiва бягуць гады. Але колькi б часу нi прайшло, заўсёды будуць жыць у памяцi людзей Купала i Коласвыдатныя народныя паэты, без якiх немагчыма ўявiць сабе беларускую лiтаратуру. Яны пранеслi праз усё жыццё высокiя iдэалы гуманiзму, дабра i справядлiвасцi, аддалi народу свой талент, сваю душу i сэрца. Iх iмёны вымаўляюцца заўсёды разам. Iх псеўданiмы — з жыцця i творчасцi народа.
Наша лiтаратура — наш гонар, тая галiна духоўнай дзейнасцi, у якой беларусы найбольш ярка праявiлi сябе як нацыя. Купала i Колас раскрылi працоўнага чалавека, паказалi яго характар, выказалi думы i спадзяваннi, адвечную прагу “людзьмi звацца”.

Поделиться ссылкой:

Администратор

Поделиться

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.