14 сакавіка — дзень праваслаўнай кнігі 
14 сакавіка штогод адзначаецца Дзень праваслаўнай кнігі.
Гэтае свята было ўстаноўлена 25 снежня 2009 года, і прымеркавана яно да памятнай даты: 14 сакавіка (1 сакавіка па старым стылі) 1564 года на Русі выйшла першая друкаваная кніга «Апостал», выдадзеная дыяканам Іванам Фёдаравым.
Гэта падзея стала адпраўной кропкай пачатку афіцыйнага кнігадрукавання на нашых землях. Першыя праваслаўныя друкаваныя кнігі сталі асновай станаўлення славянскай цывілізацыі.
Дзень праваслаўнай кнігі адзначаецца з мэтай прыцягнення грамадскай увагі да чытання духоўна-маральнай літаратуры і вечным агульначалавечым традыцыйным каштоўнасцям, якія заўсёды аб’ядноўвалі і кансалідавалі грамадства.