Вас вітае Кніжкін дом!📚🏢

Экскурсія ў бібліятэку — цікавае і пазнавальнае падарожжа для ўсіх дзяцей. Сёння да нас у госці прыйшлі нашы будучыя чытачы — выхаванцы ДЦРД №1 г.Навагрудка.

У бібліятэцы дзецям было цікава ЎСЁ: яны разглядалі кнігі ў яркіх, прыгожых вокладках, пазнаёміліся з аддзеламі бібліятэкі, з работай бібліятэкара. Даведаліся, што для таго, каб хутка знайсці патрэбную кнігу, яна павінна стаяць на сваім месцы. Іншымі словамі можна сказаць, што кожная кніга мае свой дом і сваю кватэру. У кожнай кнігі ёсць свой нумар з літар і лічбаў – шыфр. Па гэтым шыфры можна даведацца адрас кнігі: паверх і паліцу, дзе яна захоўваецца. Дзеці зазірнулі нават у пакой, дзе кніжкі «спяць». А яшчэ даведаліся, што кнігі — як людзі: нараджаюцца, жывуць, старэюць і могуць хварэць. Галоўныя прычыны — час і нядбайныя адносіны да кнігі. Кніга можа цалкам разбурыцца. Таму вельмі важна акуратна і беражліва ставіцца да кніг.

А яшчэ дзеці даведаліся, што ў нашай бібліятэцы амаль не бывае цішыні («Цішыня павінна быць у бібліятэцы» — гэта не пра нас😁). Тут заўсёды цікава і весела. Апынуўшыся ў чытальнай зале, хлопчыкі і дзяўчынкі знайшлі падцверджанне гэтаму. Там іх чакалі любімыя мультфільмы, мноства дзіцячых часопісаў, а таксама вясёлая гульня.

У завяршэнні нашай экскурсіі дзеці пазнаёміліся з выставай па супрацьпажарнай бяспецы. Яны разважалі аб тым, што нельга забуляцца з запалкамі, для чаго патрэбен вогнетушыцель і як ім карыстацца, па якім нумары трэба вызываць выратавальнікаў…

Дзеткам  вельмі спадабалася ў бібліятэцы! Яны ніколі раней тут не былі і таму выказалі пажаданне прыходзіць сюды як мага часцей. 

Канешне, прыходзьце! З бацькамі, з бабулямі і дзядулямі, са старэйшымі брацікамі і сястрычкамі, з сябрамі! Мы заўсёды будзем рады вас вітаць!

Поделиться ссылкой:

Администратор

Поделиться

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.