А на зямлі яго не згасне свет (100-гадоваму юбілею Івана Мележа прысвячаецца…)

Ёсць у беларускай літаратуры асобы, якія ва ўсе часы прыцягваюць да сябе ўвагу і даследчыкаў, і чытачоў. На іх творах вучацца, іх жыццё служыць матэрыялам для мастацкіх твораў і навуковых прац. Такой асобай з’яўляецца Іван Паўлавіч Мележ ( 8.02.1921 — 9.08.1976)

Сёння, 8 лютага, у дзень нараджэння класіка беларускай літаратуры, мы запрасілі нашых чытачоў прыняць удзел у гучных чытаннях, прысвечаных 100-гадоваму юбілею Івана Мележа.

Больш за трыццаць гадоў свайго жыцця прысвяціў Іван Мележ літаратуры. Творчую спадчыну пісьменніка складаюць навелы, апавяданні, дзённікі, п’есы, раманы. Ён — аўтар кніг літаратурна-крытычных артыкулаў, нарысаў і публіцыстычных выступленняў «Жыццёвыя клопаты», зборнікаў «Белыя вішні і яблыні»(апавяданні і аповесці), «Першая кніга. Дзённікі. Сшыткі. З запісных кніжак». Якія бы пытанні ні закранаў Іван Мележ у сваіх артыкулах, ва ўсіх яго меркаваннях выяўлялася глыбокая грамадзянская і пісьменніцкая неабыякавасць да ўсяго, што здзяйснялася навокал — не толькі ў непасрэднай блізкасці ад яго, але і да таго, што адбывалася ў самых далёкіх куточках сучаснага яму свету.

Па творах Івана Мележа створаны радыё і тэлепастановы, пастаўлены спектаклі на сцэнах абласных і рэспубліканскіх тэатраў, знятыя тэле- і кінафільмы. Яго творы атрымалі сусветнае прызнанне і перакладзены на многія мовы.

Іван Мележ валодаў тымі каштоўнымі якасцямі, без якіх няма сапраўднага мастака — цудоўным веданнем жыцця, людзей і мовы свайго народа, зоркай назіральнасцю, надзвычайнай патрабавальнасцю да сябе як пісьменніка-грамадзяніна. І з цягам часу яго яркі творчы вобраз не згасае, памятная ветлівая ўсмешка не забываецца і творы яго не губляюць сваёй папулярнасці ў чытачоў.

Поделиться ссылкой:

Администратор

Поделиться

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.