Гісторыя горада ў асобах

4 лютага споўнілася 310 гадоў з дня нараджэння ваяводы навагародскага Юзафа Аляксандра Ябланоўскага.

Юзаф Аляксандр Ябланоўскі (1711-1777) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, гісторык, бібліёграф, мецэнат мастацтва. Стольнік вялікі літоўскі (1744-1755), ваявода новагародскі (1755—1772), член шматлікіх еўрапейскіх акадэмій і навуковых таварыстваў.

Паходзіў Юзаф Аляксандр з магнацкага роду Ябланоўскіх герба «Прус ІІІ», сын Аляксандра Яна і Тэафіліі з Сяняўскіх. Атрымаў хатнюю адукацыю, падарожнічаў па Францыі, Італіі, Германіі, Галандыі, Англіі. Неаднаразова абіраўся паслом на соймы.

У 1740 ажаніўся з Каралінай Радзівіл, дачкой канцлера вялікага літоўскага Караля Станіслава Радзівіла, што дало яму магчымасць набыць маёнткі і пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім. Нягледзечы на гэта, яму давялося вытрымаць даволі моцную канкурэнцыю з боку іншых Радзівілаў у барацьбе за прэстыжную пасаду наваградскага ваяводы, якую Ябланоўскі з 1744 г. вельмі імкнуўся здабыць. І у 1755 годзе ён, пасля настойлівых намаганняў, дзякуючы вялікім выдаткам і міжнароднай падтрымцы, дамогся жаданай мэты — стаў наваградскім ваяводам.

Перадапошні ваявода Юзаф Аляксандр Ябланоўскі пакінуў прыкметны след у гісторыі горада Навагрудка. З яго дзейнасцю былі звязаны значныя аднаўленча-будаўнічыя работы ў горадзе, асабліва ў Навагрудскім замку, які моцна цярпеў у час разбуральных войнаў, а таксама падрыхтоўка і выданне першай спецыяльнай гістарычнай працы пра Навагрудак.

У чытальнай зале  бібліятэкі была падрыхтавана тэматычная паліца «Гісторыя горада ў асобах» да 310-годдзя з дня нараджэння ваяводы навагародскага Юзафа Аляксандра Ябланоўскага.

 

Поделиться ссылкой:

Администратор

Поделиться

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.