Адзіная і непаўторная зямля пад белымі крыламі
Сёння ў нашай бібліятэцы прайшоў урок патрыятызму «Адзіная і непаўторная зямля пад белымі крыламі». Нашы юныя чытачы даведаліся пра Дзень народнага адзінства — дзяржаўнае свята, заснаванае ўказам кіраўніка дзяржавы ў чэрвені мінулага года, якое адзначаецца штогод 17 верасня. Выбар гэтай даты мае гістарычную падставу. Менавіта гэты дзень — 17 верасня 1939 года стаў пачаткам ўз’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі, якая была падзелена ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора.
Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся , што менавіта адноўленае ў 1939 годзе адзінства тэрыторыі краіны, сем’яў, беларускага народа ў цэлым дазволіла Беларусі з усім савецкім народам выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны і заняць сваё месца ў міжнароднай супольнасці. Школьнікі пазнаёміліся з кніжнымі выставамі, прымеркаванымі да Дня народнага адзінства і Года гістарычная памяці, якія дзейнічаюць у нашай бібліятэцы.
У завяршэнні ўрока дзеці дружна склалі пазл «Сімвалы Беларусі» і праспявалі дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.