Беларусь самабытная: традыцыі, мова, рамёствы

Беларусь … колькі ў гэтым слове сілы, годнасці, веры, дабра і любові. Беларусь … Белая Русь. Белая — значыць светлая, чыстая. Наша Беларусь — прыгожая краіна! У яе ёсць свая гісторыя, свае традыцыі, свая мова і культура. 

Гісторыя беларускага народа і яго побыт цесна пераплятаюцца з традыцыйнымі святамі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. На працягу не аднаго стагоддзя традыцыі беражна выконваліся і захоўвалі гістарычныя асновы павагі да зямлі-матухны, працы чалавека і яго клопата аб прыродзе. Беларускі народ і сёння не губляе сваёй самабытнасці,  адраджае і шануе свае традыцыі і святы. 

Сёння нашы юныя чытачы — вучні 2 класа ДУА «Сярэдняя школа №4 г. Навагрудка» прынялі ўдзел у этна-вандроўцы «Беларусь самабытная: традыцыі, мова, рамёствы», якая прайшла ў нашай бібліятэцы.

Па традыцыі сустрэлі мы нашых гасцей хлебам-соллю. Шмат цікавага і пазнавальнага пачулі хлопчыкі і дзяўчынкі. Даведаліся пра ручнікі, іх віды і ролю ў жыцці беларусаў, а таксама самі паспаборнічалі ў вырабе ручнікоў. Пачулі пра быт нашых продкаў, пазнаёміліся с прыладамі дамашняга побыту. Даведаліся аб тым, чаму трэба любіць і шанаваць родную мову, і якая літара беларускага алфавіта самая ўшанаваная. Нашы юныя чытачы адгадвалі загадкі, закранулі тэму беларускай міфалогіі, а яшчэ даведаліся, адкуль бібліятэкары чэрпаюць свае шматлікія веды. Вядома, што з кніг! Вялікую цікавасць у дзяцей выклікала кніжная выстава і кожная кніга, прадстаўленая на ёй.

Напрыканцы нашай вандроўкі мы пажадалі нашым юным сябрам адносіцца з павагай да сваёй спадчыны, таму што беларускі народ МАЕ ПРАВА ганарыцца багатымі вытокамі сваёй культуры, фальклорам, абраднасцю, прыгажосцю нацыянальнага касцюма, народнымі рамёствамі і чысцінёй і мілагучнасцю сваёй роднай мовы.

 

Поделиться ссылкой:

Администратор

Поделиться

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.