Беларусь у маім сэрцы💖
Сёння сваіх юных чытачоў — васьмікласнікаў з СШ №5 мы запрасілі прыняць удзел ў бібліяпадарожжы «Беларусь у маім сэрцы».
Падчас падарожжа ўдзельнікі прыпыняліся на станцыях «Візітныя карткі маёй Беларусі», «Беларусы пад сонцам стагоддзяў», «Культурная спадчына», станцыя «Патрыятычная». На кожнай станцыі хлопчыкаў і дзяўчынак чакалі заданні, віктарыны і магчымасць праявіць сваю фантазію і веды.
Нашы чытачы заўсёды добра падрыхтаваныя, таму з усімі выпрабаваннямі справіліся на «Ура!»