Чарнобыль. Катастрофа. Подзвіг

26 красавіка 1986 года назаўжды ўвайшло ў каляндар страшных дат у гісторыі чалавецтва. 37 гадоў таму здарыўся выбух на Чарнобыльскай атамнай станцыі.

Чарнобыльская атамная электрастанцыя (ЧАЭС) размешчана на тэрыторыі Украіны, у 18 км ад горада Чарнобыль, у 150 км ад Кіева і ў 16 км ад мяжы Беларусі. У 80-я гады XX стагоддзя гэта была самая магутная ў СССР атамная электрастанцыя.
Чацвёрты энергаблок ЧАЭС быў запушчаны ў прамысловую эксплуатацыю ў снежні 1983 года. На 25 красавіка 1986 года на ЧАЭС было намечана правядзенне праектных выпрабаванняў адной з сістэм забеспячэння бяспекі на чацвёртым энергаблоку, пасля чаго рэактар планавалася спыніць для правядзення планавых рамонтных работ. З-за дыспетчарскіх абмежаванняў спыненне рэактара некалькі разоў адкладалася, што выклікала пэўныя цяжкасці ў кіраванні магутнасцю рэактара. 26 красавіка ў 1 гадзіну 24 хвіліны адбыўся некантралюемы рост магутнасці, які прывёў да выбухаў і разбурэння значнай часткі рэактарнай устаноўкі. У розных памяшканнях і на даху пачаўся пажар.

ГЕРОІ НАШАГА ЧАСУ… Аперацыя па ачыстцы наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС была, магчыма, самай вялікай у гісторыі чалавецтва. Удзельнікі гэтай аперацыі здзейснілі сапраўдны подзвіг. У ліквідацыі наступстваў катастрофы на ЧАЭС прымалі ўдзел аператары электрастанцый і аварыйныя работнікі, пажарныя і вайскоўцы, а таксама многія іншыя непрафесіяналы. У іх задачу ўваходзіла ачыстка абломкаў вакол рэактара, будаўніцтва саркафага, дэзактывацыя, будаўніцтва дарог, а таксама знішчэнне і пахаванне забруджаных будынкаў, лясоў і абсталявання. Большасць ліквідатараў былі вымушаныя працаваць на працягу пэўнага перыяду часу, аднак тысячы ліквідатараў, у асноўным ваенныя і кваліфікаваныя спецыялісты, добраахвотна ўдзельнічалі або пашыралі сваю працу за межы абавязковага тэрміну…

Трагедыю на Чарнобыльскай АЭС афіцыйна прызналі самай вялікай у гісторыі ядзернай катастрофай у ядзернай энергетыцы. Сотні людзей страцілі свае жыцці з-за гэтага выбуху, а экалогія Еўропы панесла непапраўную шкоду. 26 красавіка стала днём ушанавання ўсіх, хто загінуў або пацярпеў ад гэтай аварыі, а таксама ліквідатараў наступстваў выбуху, якія свядома ішлі на непапраўную шкоду свайму здароўю, каб максімальна абмежаваць наступствы трагедыі.

Чарнобыльская катастрофа закранула значную частку Беларусі. Паводле дадзеных за 2023 год, на тэрыторыях радыактыўнага забруджвання апынулася 3678 населеных пунктаў, у якіх пражывалі 2,2 млн чалавек; 479 населеных пунктаў спынілі існаванне. З пацярпелых ад чарнобыльскай катастрофы тэрыторый адселена 137,7 тыс. чалавек, з якіх 75% — жыхары Гомельскай вобласці. Адначасова з эвакуацыяй і арганізаваным перасяленнем самастойна пакінулі тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання каля 200 тыс.чалавек.

У сакавіку 2021 года ўрад Рэспублікі Беларусь зацвердзіў Дзяржаўную праграму па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 2021-2025 гады. Сярод мэтаў дзяржпраграмы — сацыяльная абарона насельніцтва, пацярпелага ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, безумоўнае забеспячэнне патрабаванняў радыяцыйнай бяспекі, паскоранае сацыяльна-эканамічнае развіццё і адраджэнне забруджаных радыенуклідамі тэрыторый.

Наша бібліятэка ніколі не застаецца ў баку ад памятных мерапрыемстваў. Сёння на працягу дня тут дзейнічае кніжная выстава, прымеркаваная да памятнай даты.

 

 

Поделиться ссылкой:

Администратор

Поделиться

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.