Цвіце пераможна вясна 🌸🌸🌸

9 мая — Дзень Перамогі!

Дзень Перамогі па праву адносіцца да самых яркіх і ўрачыстых старонак гісторыі нашай краіны. Гэта была перамога ў вайне, якая стала самым суровым выпрабаваннем для жыхароў Беларусі і ўсяго свету. З тых часоў слова Перамога мы пішам з вялікай літары, падкрэсліваючы тым самым усю веліч подзвігу савецкага народа.
Сёння мы аддаём даніну глыбокай павагі і ўдзячнасці кожнаму, хто ваяваў на перадавой і ў тыле. З горыччу і слязьмі на вачах успамінаем усіх, каму не наканавана было вярнуцца з палёў бітвы. Памяць пра герояў фронту і тылу заўсёды будзе жыць у нашых сэрцах!

Сёлета мы адзначаем 79-ю гадавіну Вялікай Перамогі! Няхай у гэтыя святочныя дні адступяць усе трывогі, светлы настрой прыйдзе ў кожны дом, і памяць аб бессмяротным подзвігу нашага народа сагрэе сэрца кожнага. Ад усёй душы жадаем здароўя, светлых, доўгіх і спакойных дзён жыцця! Міру, шчасця і дабрабыту ўсім!

Шчыра дзякуем усіх, хто раздзяліў з намі радасць Дня Перамогі! Госці нашай літаратурнай пляцоўкі цікавіліся кніжнай выстаўкай «Кнігаметры памяці», прымалі ўдзел ў віктарынах, успаміналі літаратурныя творы, фільмы і песні пра вайну, усе жадаючыя змаглі паўдзельнічаць у «адкрытым» мікрафоне і прысвяціць вершы Вялікай Перамозе. А яшчэ — сваімі рукамі зрабіць сімвал Перамогі — бутаньерку «Яблыневы цвет».

Поделиться ссылкой:

Администратор

Поделиться

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.