Ганарымся перамогай!

Кожны год 15 верасня ўсе бібліятэкары Беларусі — а з імі і многія чытачы — адзначаюць прафесійнае свята — Дзень бібліятэк.  Гэта свята адзначаецца з  8 верасня 2001 года, а дата  — 15 верасня — абраная ў гонар дня заснавання Нацыянальнай бібліятэкі, галоўнага кнігасховішча краіны.

Дарэчы, учора, напярэдадні Дня бібліятэк у Нацыянальнай бібліятэцы сабраліся бібліятэкары з усіх куточкаў Беларусі, каб адзначыць прафесійнае свята, адпачыць душой сярод калег і аднадумцаў, атрымаць заслужаную ўвагу.

У рамках мерапрыемства адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў ХХХІ Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры». Конкурс праводзіцца штогод сярод публічных бібліятэк краіны з мэтай павышэння іх ролі ў фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці насельніцтва, папулярызацыі нацыянальнай культуры, гісторыі, літаратуры, мовы, народных промыслаў, а таксама падтрымкі і развіцця чытання.

Загадчык нашай бібліятэкі Ларыса Касцюк атрымала Дыплом I ступені з рук Першага намесніка міністра культуры Валерыя Грамады.

У адказ Ларыса Львоўна падзякавала ўсіх за перамогу, павіншавала  калег і чытачоў са святам! Пажадала міра, дабра, аптымізма, новых ідэй, цікавых праектаў і поспехаў у іх рэалізацыі. І,  канешне, каб у бібліятэчных установах заўжды было многа чытачоў, а фонды рэгулярна папаўняліся новымі цікавымі кнігамі!

Сардэчна віншуем усіх калег з заслужанымі ўзнагародамі і з Днём Бібліятэк!

 

Поделиться ссылкой:

Администратор

Поделиться

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.