Генацыд: памяць і боль беларускай зямлі

9 снежня адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр злачынства генацыду, ушанавання іх годнасці і папярэджання дадзенага злачынства. Міжнародны дзень памяці ахвяр генацыду быў абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН у верасні 2015 г. Дата была абраная не выпадкова: 9 снежня 1948 г. была прынятая Канвенцыя аб папярэджанні злачынства генацыду і пакаранні за яго.

 

На працягу акупацыйнага перыяду нацысты здзейснілі на тэрыторыі Беларусі жахлівыя злачынствы. Згодна з высновамі надзвычайнай Дзяржаўнай камісіі па ўстанаўленні і расследаванні злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў і іх саўдзельнікаў на часова акупіраванай савецкай тэрыторыі, БССР страціла за гады вайны больш за палову свайго нацыянальнага багацця. Самымі цяжкімі з усіх былі людскія страты.

За час акупацыі гітлераўцы гвалтоўна вывезлі з Беларусі ў Германію больш за 380 тыс.чалавек, у т. л. больш за 24 тыс. дзяцей, многія з якіх загінулі ў выніку невыносных умоў працы, пазбаўленняў і катаванняў. Вярнулася дадому пасля вайны толькі 160 тыс. чалавек. Спрабуючы знішчыць нацыянальную дзяржаўнасць, эканоміку і культуру беларускага народа, нямецкія захопнікі і іх памагатыя разбурылі і спалілі больш за 9 тыс. населеных пунктаў.

На тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны фашысты стварылі больш за 260 лагераў смерці і месцаў масавага знішчэння людзей. Самым буйным не толькі ў Беларусі, але і на ўсёй захопленай савецкай тэрыторыі з’яўляўся лагер смерці «Трасцянец», дзе загінула больш за 200 тыс.чалавек (ёсць сведчанні, што ахвяр было нашмат больш – больш за 500 тыс.). Па няпоўных дадзеных, толькі ў лагерах на тэрыторыі Беларусі загінулі каля 1,5 млн.чалавек. Усяго ў гады вайны Беларусь страціла кожнага трэцяга жыхара.

20 лістапада 1945 года вышэйшыя дзяржаўныя і ваенныя дзеячы фашысцкай Германіі паўсталі перад Міжнародным Ваенным трыбуналам у Нюрнбергу. Значнае месца ў абвінавачванні фашызму займалі матэрыялы і дакументы аб злачынствах, учыненых фашыстамі на тэрыторыі Беларусі.

На працягу года ў чытальнай зале нашай бібліятэкі дзейнічае кніжная выстава «Генацыд: памяць і боль беларускай зямлі», якая расказвае пра выпрабаванні, якія выпалі на долю беларускага народа.

Поделиться ссылкой:

Администратор

Поделиться

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.