Гэта трэба памятаць

9 снежня — Міжнародны дзень памяці ахвяр злачынства генацыду. Да гэтай нагоды ў бібліятэцы прайшла патрыятычная гадзіна “Генацыд – незагойная рана на целе маёй Беларусі”, падчас якой бібліятэкар расказала пра лагеры, якія дзейнічалі на тэрыторыі Беларусі, нагадала пра падзеі вайны, пра факты масавага знішчэння мірнага насельніцтва фашыстамі, пра лагеры смерці, пра тое, як ні ў чым невінаватыя людзі сталі ахвярамі злачынстваў нацыстаў.

Таксама для наведвальнікаў бібліятэкі дэманстрававаўся відэафільм «Лагеры смерці ў Беларусі», каб нагадаць аб тым, што гэтыя трагічныя старонкі гісторыі не маюць тэрміна даўнасці і ніколі не павінны паўтарыцца.

Поделиться ссылкой:

Администратор

Поделиться

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.