Хатка з матчынай душою

Апошнім часам мы ўсё часцей звяртаемся да сваёй духоўнай спадчыны, імкнёмся зразумець светаўспрыманне, мары і надзеі нашых продкаў. З людзьмі мінулага нас звязвае духоўная і крэўная сувязь. Трэба цікавіцца гісторыяй, культурай сваёй радзімы, каб захаваць іх, прынесці ў дар нашым нашчадкам. Каб разабрацца ў саміх сабе…

А спадчына гэта вельмі багатая: архітэктура, жывапіс, музыка, народныя абрады, прыкметы і павер’і. Цікава ўявіць сабе тое, як жылі нашы продкі: як выглядалі двор, хата, прадметы побыту ў ёй.

Якой далёкай не будзе дарога,
Якім бы шырокім

не здаўся прасцяг, —

Вяртайся сюды, да святога парога:
Адсюль твой пачатак

і тут твой працяг.

Сёння  для вучняў сярэдняй школы №4 прайшла цікавая этна-вандроўка па краіне нашых продкаў «Хатка з матчынай душою».

Мы завіталі на вясковую сядзібу, пагаварылі пра родную хату, пра продкаў, пра рэчы, якімі карысталіся нашы дзядулі і бабулі.

Для кожнага чалавека, асабліва вяскоўца, сядзіба — гэта спадчына, зробленая яго рукамі. Уздыхаць па старых рэчах, вяртацца да старога ўкладу жыцця не варта, але ведаць, як жылі нашы дзяды-прадзеды, трэба.
Разам з дзецьмі бібліятэкар абмеркавала, што страцілі мы з гэтай спадчынай, што прыдбалі за свой век.

Пры яркім святле бліскавіцы відаць усё навокал. А пры святле свечкі на покуці ў матчынай хаце, пры святле малітвы ў душы відаць і тое, што засталося ў мінулым, і ясніцца шлях у будучыню. Хата для селяніна была не проста дахам, пад якім ён хаваўся ад холаду і непагадзі, гэта была невялічкая абжытая прастора на вялікай зямлі, яго сусвет, дзе праходзіла жыццё — яна абараняла гаспадароў ад уплыву варожых людзям цёмных сіл.

Прысутныя на мерапрыемстве змаглі не толькі атрымаць уяўленне пра беларускі побыт, але і далучыцца да спадчыны свайго народа і зразумець, як важна ведаць сваё мінулае і даражыць ім.

Поделиться ссылкой:

Администратор

Поделиться

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.