Кнігі з фонду: спяшайцеся прачытаць

Сябры, ці ведаеце вы Дзе Нёман гамоніць з пушчай…?

Аб гэтым, калі вас цікавіць гісторыя найпрыгажэйшых куточкаў нашай Беларусі, прыродных скарбаў малой Радзімы, можна даведаецца з аднайменнага зборніка твораў.

Дзе Нёман гамоніць з пушчай…: зборнік твораў: [для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту] / укладальнік В. А. Кастручын. — Мн.: Беларусь, 2022 . — 167с.: іл. 

Кніга – сапраўднае падарожжа з адкрыццямі нязведаннай зямлі, найцікавейшае спазнанне дзіўный прыроды і, абавязкова, знаёмства з гэтым вялізарным кутком краіны праз казкі, легенды і замалёўкі беларускіх пісьменнікаў, паэтаў і краязнаўцаў. Кніга гэтая пра Налібоцкую пушчу і вось радкі пра яе прыродныя дзівосы: “…Але ёсць у пушчы і свае вочы. Яе вочы – гэта два залачоныя дном сваім возеры – Кромань ды Свіцязь. Захапляе і ўражвае колер вады возера Кромань: у ім густа перамешанае і зялёнае, і жоўтае, і блакітнае… Тут сабраны ўсе коляры вясёлкі адразу…”

Пушча нібы жывая істота распавядае пра сваё жыццё, жывёльны і раслінны свет. Кожны эпізод-аповед дасць вам магчымасць уявіць для сябе карціну розных яе мясцін, гістарычных перыядаў, з якімі вельмі цесна звязана і жыццё людзей, якія у некаторы час мелі дачыненне да Налібоцкай пушчы.

Прачытайце! Не пашкадуеце!

Поделиться ссылкой:

Администратор

Поделиться

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.